banner1 banner1 banner1

4.06.2014

Анджэй Пачобут: Праляскоўскі саступіў у барацьбе з інтэрнэт-СМІ 9

19:08, — Палітыка
12417 праглядаў

Анджэй Пачобут: Праляскоўскі саступіў у барацьбе з інтэрнэт-СМІ

Гэта і стала прычынай ягонага звальнення.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org паведаміў карэспандэнт польскай Gazety Wyborczej, былы палітвязень Анджэй Пачобут.

- Сёння Лукашэнка звольніў міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага. Як вы думаеце, за што, бо ён займаў гэтую пасаду з 2009 года?

- Праляскоўскі - гэта чалавек, які цягам апошніх гадоў быў датычны да прапагандысцкага абслугоўвання рэжыму, а таксама да барацьбы з незалежнымі СМІ. Ён быў прыхільнікам жорсткіх дзеянняў, як гэта ўласціва выхадцу са спецслужбаў. Але нейкіх асаблівых поспехаў у яго апошнім часам не было. Бо самай вялікай праблемай беларускіх уладаў з'яўляецца інтэрнэт, і тут Праляскоўскі выявіўся няздатным. Стварыць які-небудзь папулярны рэсурс улады не здолелі. Думаю, таму зайшла зорка Праляскоўскага.

- І што далей - яго проста спішуць ва ўтыль або проста перасадзяць у іншае мяккае крэсла?

- Як чалавек адданы, ён можа спатрэбіцца на нейкім іншым фронце. Кадравая палітыка Лукашэнкі такая, што ідзе ператасоўванне адной і той жа калоды карт.

- Чаго варта чакаць з прызначэннем на ягонае месца чарговай лукашэнкаўскай «шасцёркі»: паслаблення ці наадварот - узмацнення ціску на СМІ, у тым ліку электронныя?

- Лукашэнка знаходзіцца ў складанай сітуацыі: нарастае крызіс, і нейкага асэнсаванага выйсця ва ўлады няма. Таму адзіны далейшы выхад – напінанне лейцаў. Таму ўсё роўна, хто прыйдзе на месца Праляскоўскага - чакаць нейкіх паслабленняў не варта.



Напісаць каментар (9)

Падзяліся!






Учора на сайце:

наведвальнікаў 339501
праглядаў 1804933

Папулярныя навіны

Российский политолог: Путин принял решение по Донбассу (91243)

30.03, 12:19, — Украіна

Дзень Волі ў Менску: Мы - еўрапейцы (Відэа, онлайн) (82308)

25.03, 14:45, — Палітыка

Лукашэнка прамахнуўся з крэдытам (49883)

30.03, 10:36, — Эканоміка

В США рассказали, за какое оскорбление Путин мстит Украине и миру (44594)

28.03, 21:01, — Украіна

Беларускія ўлады гатовыя прыцягваць да крымінальнай адказнасці ўладальнікаў сайтаў і каментатараў (41891)

26.03, 7:05, — Палітыка

Российский политолог рассказала о следующем шаге Кремля в Украине (37215)

25.03, 15:50, — Украіна

9 дней по Януковичу-младшему: родные не пришли (37120)

30.03, 10:48, — Украіна

Міхалкоў прапануе браць з беларусаў падатак за доступ у інтэрнэт (34446)

25.03, 15:22, — Грамадства

Ворага інтэрнэту клічуць у Латвію (33333)

27.03, 14:30, Наталля Радзіна — Меркаванне

Мэблевая фабрыка «Лагуна» пераедзе ў Расею? (31221)

30.03, 14:37, — Грамадства

пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: