1 траўня 2024, Серада, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Сілы НАТА ў Еўропе павінны быць перадыслакаваныя

Радаслаў Сікорскі: Сілы НАТА ў Еўропе павінны быць перадыслакаваныя

Кіраўнік МЗС Польшчы заклікае краіны ЕЗ узмацніць сваю абараназдольнасць.

Радаслаў Сікорскі напярэдадні візіту Барака Абамы ў Варшаву даў інтэрв'ю французскай газеце «Монд», перадае RFI.

«Візіт Барака Абамы - яркае пацверджанне таму, што ЗША здзейснілі свой трыумф у Еўропе, спачатку вызваліўшы кантынент ад фашыстаў, затым ад камуністаў», - заявіў Радаслаў Сікорскі. Ён адзначыў, што ЗША развіваюць глыбокія сувязі з краінамі Еўропы, якія ім блізкія па духу і ладу жыцця.

Кіраўнік польскай дыпламатыі заявіў, што быў вельмі ўражаны тым, што ў мінулым годзе Францыя ўзяла ўдзел у вучэннях НАТА на тэрыторыі Польшчы, адправіўшы тысячу салдат. На думку Радаслава Сікорскага, Еўропа для сваёй жа выгоды павінна павялічыць свае магчымасці ў сферы абароны.

На пытанне журналіста «Монд», ці павінна Францыя ажыццявіць пастаўку «Містраляў» Расеі, кіраўнік МЗС Польшчы адказаў негатыўна, патлумачыўшы, што расейскія вайскоўцы ўжо раней паведамлялі пра тое, у якіх мэтах Расея будзе выкарыстоўваць гэтыя караблі. «Расея будзе пагражаць сваім суседзям у Чорным моры, гаворка ідзе пра партнёраў Еўропы», - заявіў Радаслаў Сікорскі.

Ён адзначыў, што, на шчасце, Расея не захапіла Украіну і не сарвала выбары, па гэтай прычыне Захад не ўвёў новыя эканамічныя санкцыі, але «мы лічым Расею агрэсарам, і я не думаю, што Францыі было б прыемна паставіць узбраенне краіне-агрэсару».

На думку кіраўніка польскага МЗС, лепш дыпламатыя, чым новыя санкцыі, але «калі адна краіна сілай захоплівае частку тэрыторыі свайго суседа, не лепшы час пастаўляць гэтай краіне высокатэхналагічную зброю».

Радаслаў Сікорскі лічыць, што неабходна перадыслакаваць сілы НАТА. Прысутнасць сіл альянсу ў Германіі, Турцыі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі і Вялікабрытаніі, на яго думку, - перажытак «халоднай вайны». «Наша просьба заключаецца ў тым, каб рэалізаваць тое, што было прадугледжана яшчэ да ўступлення Польшчы ў НАТА ў 1999 годзе. Гэтую памылку трэба выправіць», - заявіў міністр.

Радаслаў Сікорскі нагадаў, што дамова аб размяшчэнні СРА на тэрыторыі Польшчы і Румыніі была падпісаная з ЗША, цяпер рашэнне за Вашынгтонам, калі будзе ўсталяваная сістэма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках