1 траўня 2024, Серада, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць буйных гарадоў Данбаса з-за баевікоў засталіся без вады

2
Пяць буйных гарадоў Данбаса з-за баевікоў засталіся без вады

Падчас баёў быў пашкоджаны другі Данецкі вадавод.

У выніку пашкоджання вадаправода (дыяметрам 1400 мм) і паветранай электралініі ЛЭП-110 кВ , без цэнтральнага водазабеспячэння засталіся жыхары пяці гарадоў: Дружкоўка, Дзяржынск, Канстанцінаўка, Краматорск і Славянск, паведамляе Дзяржслужба Украіны па НС.

"У 13.00 у сераду побач с. Чэраўкоўка камунальнае прадпрыемства Гарводаканал і падраздзяленне ДСНС Украіны арганізавалі падвоз вады ў гарады Дружкоўка, Дзяржынск, Канстанцінаўка і Краматорск. У Славянск падвоз вады не ажыццяўляецца ў сувязі з актыўнымі дзеяннямі ўзброеных злачынных фармаванняў", - гаворыцца ў паведамленні.

5 чэрвеня электралінія была адноўленая. Аднаўленчыя работы камунальным прадпрыемствам "Вада Данбаса" пачнуцца пасля завяршэння актыўных баявых дзеянняў у раёне пашкоджанні вадаправода.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках