1 траўня 2024, Серада, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь узмацняе барацьбу з кантрабандай аўто з Літвы

12
Беларусь узмацняе барацьбу з кантрабандай аўто з Літвы

Беларускія ўлады ўзмацняюць барацьбу з нелегальным увозам аўтамабіляў з Літвы.

За тры месяцы гэтага года было ўзбуджана ў тры разы больш спраў, чым за той жа перыяд мінулага года, паведаміла літоўская газета Lietuvos rytas.

У мінулым годзе ў Беларусі супраць літоўцаў былі распачатыя 8 крымінальных спраў за нелегальны ўвоз аўтамабіляў без выплаты мытных пошлін. Грамадзяне Літвы, якія парушылі законы, павінны выплаціць 3 млрд. беларускіх рублёў (750 тыс. літаў).

За тры месяцы гэтага года ўжо трапіліся 65 літоўцаў, распачатыя 23 справы. Беларускія службы палічылі, што яны павінны выплаціць падаткаў на 6,43 млрд. беларускіх рублёў (больш за 1,5 млн. літаў), піша партал ru.DELFI.lt.

Літоўцы, якія пагаджаюцца за некалькі сотняў літаў перавесці праз мяжу аўтамабілі звычайна вяртаюцца цягніком, а службовым асобам, якія цікавяцца дзе аўтамабіль, кажуць, што транспартны сродак зламаўся, а ў Літву трэба вяртацца ў сувязі з візай, якая заканчваецца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках