1 траўня 2024, Серада, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джасцін Цімберлэйк стварыў кліп з твітаў фанатаў

Амерыканскі спявак папрасіў сваіх прыхільнікаў падзяліцца гісторыямі, самыя цікавыя з якіх трапілі ў кліп на сінгл "Not A Bad Thing".

У фанацкай версіі кліпа людзі распавядаюць пра любоў не толькі да процілеглага полу, але і да бацькоў, дзяцей і хатніх жывёлаў, піша lookatme.ru.

Арыгінальная версія відэа "Not A Bad Thing" стала сумессю традыцыйнага музычнага кліпа і дакументальнага фільма. У ім распавядаецца пра пошукі пары, якая 12 студзеня заручылася проста ў цягніку пад тую самую песню Цімберлэйка.

Сінгл "Not a Bad Thing" увайшоў у чацвёрты альбом Джасціна Цімберлэйка "The 20/20 Experience: 2 of 2". Пласцінка, якая выйшла 27 верасня мiнулага года, стала працягам сакавіцкага лонгплэя "The 20/20 Experience".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках