1 траўня 2024, Серада, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Авакава: «Сям'я» Януковіча плаціць наймітам па $2-3 тысячы

14
Дарадца Авакава: «Сям'я» Януковіча плаціць наймітам па $2-3 тысячы

Ва Украіне няма грамадзянскай вайны, а ёсць уварванне пэўных груп тэрарыстаў з тэрыторыі РФ, у тым ліку наймітаў.

Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка ў інтэрв'ю расейскаму тэлеканалу "Дождь".

"Грамадзянскай вайны ва Украіне няма, таму што ёсць уварванне пэўных груп тэрарыстаў з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, у тым ліку наймітаў, якім плацяць вялікія грошы (па нашых дадзеных, 2-3 тысячы даляраў). Фінансуецца гэта Януковічам і людзьмі, якія ўцяклі ў Расею, якая насуперак заканадаўству не выдае гэтых грамадзян Украіны. Усё гэта падаграваецца з-за іх, на жаль", - распавёў дарадца Авакава.

Па дадзеных Герашчанкі, сярод тэрарыстаў з Расеі ёсць не толькі чачэнцы, але і прадстаўнікі многіх іншых нацыянальнасцяў - асеціны, так званыя "казакі".

Таксама ён згадаў пра прыкрыццё тэрарыстаў з боку расейскіх сілавікоў.

"Яны (тэрарысты) перасякаюць мяжу Расейскай Федэрацыі са зброяй, і расейскія памежнікі не робяць ніякіх дзеянняў па іх затрыманні. Расейская ФСБ не затрымлівае іх на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, калі яны падыходзяць да мяжы Расеі. Як гэта назваць? Я наогул лічу, што Расея - гэта спонсар тэрарызму. Трэба проста называць рэчы сваімі імёнамі", - лічыць Герашчанка.

Паводле яго слоў, цяпер ва Украіне пачалося ўмацаванне межаў з Расеяй, чым практычна не займаліся за гады незалежнасці, паколькі не чакалі, што "адтуль палезуць полчышчы тэрарыстаў, якія збіраюцца сеяць кроў і нянавісць у нашай краіне."

Фота: EPA

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках