2 траўня 2024, Чацвер, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямцоў: Восенню крымчане пачнуць крычаць: «За Крым без Пуціна!»

29
Нямцоў: Восенню крымчане пачнуць крычаць: «За Крым без Пуціна!»

Антыпуцінскія пратэсты ахопяць Крым.

Пра гэта расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў напісаў у сваім блогу на «Эхо Москвы».

«Не працуе Паўночна-Крымскі канал. Ужо знішчаныя ўсе пасевы рысу ў Крыме, 160 тысяч чалавек засталіся без працы. Сельская гаспадарка Крыма жыла за кошт вады з канала. Яна знішчаная. Курортны сезон зрываецца. У Крыме адпачывала 6 млн чалавек у год. 4 млн з іх - украінцы і толькі 1 млн - расейцы. Украінцы не паедуць, расейцы апынуцца на адпачынку без вады і электрычнасці таксама не радыя. Ды і ехаць на пароме праз Керчанскі праліў, чакаючы 5 сутак у чарзе, не кожны захоча. Але галоўнае не гэта. Уся эканоміка Крыма трымалася на турыстах. Гэта быў заробак сотняў тысяч крымчан. А цяпер яго не будзе. Людзі застануцца без сродкаў да існавання. І восенню пачнуць крычаць: За Крым без Пуціна! Крымскія антыпуцінскія пратэсты стануць канцом міфа Крымнаш, горкім расчараваннем і рэзкім падзеннем рэйтынгу «нацлідара». І цэнзура яму не дапаможа. Усе, усе пазнаюць», - напісаў Нямцоў.

Ён таксама адзначыў, што перспектыва зрыву паставак у Еўропу наўрад ці радуе Пуціна.

«Без перамоваў з Кіевам зрыў паставак гарантаваны. Страта еўрапейскага рынку Газпрамам выбівае эканамічную аснову існавання пуцінізму. Так што прыйдзецца дамаўляцца. І для Пуціна гэтыя перамовы важней, чым для Парашэнкі», - лічыць расейскі палітык.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках