1 траўня 2024, Серада, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску засыпала дваіх рабочых у цеплатрасе

6

У траншэі цеплатрасы на вуліцы Берута абваліўся грунт.

4 чэрвеня ў 12.05 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Менскага гарадскога ўпраўлення МНС з лякарні хуткай медыцынскай дапамогі паступіла паведамленне пра абвальванне грунту ў траншэі цеплатрасы на вуліцы Берута ў сталіцы. Засыпаны грунтам апынуўся рабочы, паведамляе прэс-служба МНС.

Пры правядзенні рамонтных работ у траншэі цеплатрасы (глыбінёй 2 м) на тэрыторыі ЖЭС-30, адбылося абвальванне грунту на двух рабочых 1981 і 1982 гадоў нараджэння, слесараў таварыства з абмежаванай адказнасцю.

Ратавальнікамі праводзіліся работы па выманні старэйшага з мужчын. Другі выбраўся з траншэі цеплатрасы самастойна.

Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі абодва шпіталізаваныя з папярэднімі дыягназамі: «Асфіксія, траўматычны шок, кампрэсійная траўма».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках