1 траўня 2024, Серада, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Нікалаева разагналі лагер сепаратыстаў

16
Жыхары Нікалаева разагналі лагер сепаратыстаў

Нікалаеўцы прагналі сепаратыстаў з іх пастаяннага «месца дыслакацыі», сабраўшы там свой шматлікі праўкраінскі мітынг.

Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ.

Па словах актывістаў, міліцыя дапамагаць адмовілася, спасылаючыся на адсутнасць рашэння суда.

«Мы звярталіся да міліцыі, але яны сцвярджаюць, што пакуль няма рашэння суда, сепаратысты могуць бесперашкодна збірацца тут на свае прарасейскія мітынгі і расколваць краіну. Мы вырашылі не чакаць, а дзейнічаць самім. Як бачыце, нас сабралася больш, і прарасейскім мітынгоўцам не засталося нічога іншага як пакінуць сваю антыплошчу», - распавядаюць актывісты.

Справа ў тым, што ў апошнія дні назіраецца значная актывізацыя прарасейскіх сіл у Нікалаеве: зноў пачаліся мітынгі і акцыі, пікетаванні воінскіх частак і рэзкія выказванні на адрас вайскоўцаў. Усё гэта выклікае занепакоенасць гараджан, паколькі апошнія некалькі тыдняў у абласным цэнтры было на здзіўленне ціха.

«Актывізавалася і забароненая партыя «Рускі блок», якая адкрыта агітуе супраць Украіны, з'явіліся людзі чачэнскай знешнасці. Мы баімся, што ў горадзе наспявае нейкая правакацыя і мы хочам прадухіліць кровапраліцце», - сказаў адзін з лідараў «Народнага апалчэння» Аляксандр Янцэн.

Сёння ўсё абышлося толькі славеснай сваркай, міліцыя шчыльным кардонам ахоўвала абодва лагеры мітынгоўцаў, не дапушчаючы сутыкнення. Сепаратыстаў было менш, таму яны не вытрымалі націск праўкраінскіх сіл і разышліся.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках