1 траўня 2024, Серада, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя дапытала маці баевіка з Беларусі, які ваюе ў Данбасе

31
Міліцыя дапытала маці баевіка з Беларусі, які ваюе ў Данбасе

Маці нацбола Ігара Шчукі, якая жыве ў Салігорску, выклікалі ў міліцыю.

Пра гэта Жанна Шчука паведаміла ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Выклікалі ў міліцыю, пыталіся, дзе Ігар, ці ведаю я, што ён ва Украіне, што ён кіраўнік баевікоў або кагосьці там. Размаўлялі ветліва, ціха, спакойна. Я кажу: «Я нічога не ведаю. Тэлефанаваць я яму не тэлефаную, толькі ў інтэрнэце 2-3 словы напішу. Адкуль я ведаю, чым ён там займаецца? Я ж яго не бачу. Ён мне можа адно сказаць, а сам рабіць нешта іншае», - распавяла яна.

Жанчына не змагла паведаміць, на падставе чаго праводзіўся допыт.

«Я без акуляраў не бачыла, яны мне там нешта зачыталі, што ён нібыта лідар чагосьці, ваюе са зброяй і збіраецца адмаўляцца ад беларускага грамадзянства. Нічога я не падпісвала, мы хвілін дзесяць пагаварылі. Міліцыянт побач сядзеў за сталом, а размаўляла я з дзяўчынай. Імёнаў не памятаю. Але яна павінна мне ператэлефанаваць сёння, каб спытаць, што я даведалася ад Ігара. Хоць бы нічога сур'ёзнага не было. Я ж перажываю. Я ўжо даўно яму казала, каб вяртаўся дадому. Але ён пакуль не збіраецца вяртацца, як я зразумела», - сказала Жанна Шчука.

Маці нацбола ў міліцыю выклікалі з'явілася пасля з'яўлення ў беларускіх СМІ вялікага інтэрв'ю з ім.

Ігар Шчука родам з Салігорска, але дома не жыве, ён з'яўляецца актыўным прыхільнікам расейскай нацыяналістычнай партыі нацболаў. У Расеі яго арыштоўвалі за ўдзел у акцыях, у Беларусі яго спрабавалі забраць у войска, але адпусцілі па стане здароўя.

Зараз жыхар Салігорска кіруе атрадам баевікоў у Данбасе.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках