1 траўня 2024, Серада, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сібіры пачалі выпускаць цукеркі «Крым. А ну-ка отбери»

48

Цукеркі з незвычайнай назвай выпусціла новасібірскае кандытарскае аб'яднанне «Шакаладныя традыцыі».

На абгортцы намаляваны супергерой на фоне мапы Крыма і дзве «георгіеўскія стужкі». Навінка выклікала бурнае абмеркаванне ў сацсетках, паведамляе выданне «АиФ Новосибирск». Такое рашэнне ў кампаніі было прынята пасля таго, як Крым быў акупаваны і ўвайшоў у склад Расейскай Федэрацыі.

«У нас у штаце свае дызайнеры, мы выдаем ідэі, дзве гадзіны цукерка распрацоўвалася. Цукерка - звычайныя «Обские просторы», раней яна ў іншых фанціках прадавалася. Пасля вядомых падзей на Украіне стала прадавацца ў такой упакоўцы», - паведаміў начальнік маркетынгавага аддзела кампаніі-вытворцы Яўген Зарынг.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках