2 траўня 2024, Чацвер, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ў траўні рэзка павялічылі куплю наяўнай валюты

9
Беларусы ў траўні рэзка павялічылі куплю наяўнай валюты

Дэвальвацыйныя настроі насельніцтва Беларусі, звязаныя з заканчэннем ЧС па хакеі, прыкметна адбіліся на дынаміцы валютнага рынку краіны.

У траўні беларусы выступілі чыстымі пакупнікамі наяўнай валюты, як сведчаць дадзеныя Нацбанка РБ.

Так, у траўні чысты попыт насельніцтва на наяўную і безнаяўную замежную валюту вырас да $117,4 млн. c $57,7 млн. у красавіку, піша АФН.

Нагадаем, у сакавіку чыстая купля валюты з боку насельніцтва склала $87,2 млн., у лютым - $19,5 млн., у той час як у студзені насельніцтва, наадварот, выступіла чыстым прадаўцом у аб'ёме $74,5 млн.

Па наяўнай валюце склалася чыстая купля ў памеры $6,7 млн. (супраць чыстага продажу на $27,8 млн. у красавіку). Валавая купля валюты склала $794,4 млн. (на 19,5% больш, чым у красавіку), валавы продаж - $787,7 млн. (на 13,7% больш).

Па безнаяўнай валюце чыстая купля вырасла да $110,7 млн. (у красавіку купля складала $85,6 млн.) На валавой аснове насельніцтва купіла $165,0 млн. (на 22,6% больш, чым у красавіку), прадало - $54,3 млн. (на 10,8% больш).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках