2 траўня 2024, Чацвер, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» абяцае змагацца са спамам

5
«Белтэлекам» абяцае змагацца са спамам

РУП «Белтэлекам» плануе правесці мерапрыемствы, накіраваныя на мінімізацыю рассылкі спам-паведамленняў з тэрыторыі Беларусі.

Звязана гэта з вялікай колькасцю спаму, які адпраўляецца, часцяком, без ведама абанентаў, з заражаных вірусамі кампутараў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі.

У прыватнасці, для абанентаў, ад якіх будзе зафіксаванае спам-рассыланне, будзе закрытая магчымасць адпраўкі электронных паведамленняў па пратаколе SMTP праз 25-ы порт паштовага кліента.

РУП «Белтэлекам» прапаноўвае абанентам праверыць свае кампутары на наяўнасць вірусаў і траянскіх праграм, а пры іх выяўленні, зрабіць лячэнне альбо выдаленне заражаных аб'ектаў.

Карыстальнікам паштовых кліентаў (Outlook Express, The Bat, Thunderbird і да т.п.), у выпадку ўзнікнення праблем з адпраўкай паштовых паведамленняў, рэкамендуем паказаць у наладах паштовай праграмы абароненыя версіі пратаколу SMTP (парты 587 і 465), калі працу з дадзенымі партамі падтрымлівае паштовы сервер.

Уладальнікаў электронных паштовых скрынь на рэсурсах gmail.com, mail.ru і да т.п. мерапрыемствы, якія праводзяцца РУП «Белтэлекам», не закрануць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках