2 траўня 2024, Чацвер, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Audi перарабіла красовер Q3 спецыяльна для турыстаў

8

Кампанія Audi прывезла на аўстрыйскі фестываль цюнінгу Worthersee "турыстычную" версію красовера Q3, якая атрымала назву Camping Tent.

У склад абсталявання навінкі ўвайшла надзіманая палатка для кэмпінгу, а таксама рейлінгі з мацаваннямі для каяка або байдаркі, піша korrespondent.net.

За аснову канструкцыі палаткі ўзялі не традыцыйныя жэрдкі, а полыя крамнінныя перакладзіны, якія напампоўваюцца пры дапамозе звычайнай аўтамабільнай помпы. Па словах вытворцы, поўная ўсталёўка палаткі займае не больш за сем хвілін.

Канструкцыя здольная вытрымліваць вецер хуткасцю да 70 кіламетраў у гадзіну. Палатка можа быць ўсталяваная як асобна ад машыны, так і прымацаваная да адкрытай задняй дзверы красовера. Прататып Audi Q3 Camping Tent абсталявалі двухлітровай дызельнай "турбачецвёркай", якая развівае 177 конскіх сіл і 380 Нм крутоўнага моманту. Астатнія тэхнічныя падрабязнасці не паведамляюцца.

На тым жа фестывалі Worthersee дэбютавала адмысловая версія пікапа Volkswagen Amarok, падрыхтаваная для правядзення вечарын на адкрытым паветры. У грузавы адсек аўтамабіля ўсталявалі дыджэйскае абсталяванне агульнай магутнасцю 5000 Ват. На фестывалі прататыпы прадставілі маркі Volkswagen, Seat, Skoda і Audi.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках