2 траўня 2024, Чацвер, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вяртае амбасадара ва Украіну

5
Расея вяртае амбасадара ва Украіну

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар РФ ва Украіне Міхаіл Зурабаў вернецца да выканання сваіх абавязкаў.

Пра гэта паведаміў ІТАР-ТАСС намеснік міністра замежных спраў Расеі Рыгор Карасін.

"Цяпер, пасля выбараў прэзідэнта, абрання новага прэзідэнта Украіны, прынятае рашэнне аб тым, што ён вяртаецца ў Кіеў, вяртаецца да сваіх абавязкаў і будзе ўдзельнічаць у афіцыйнай цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта Пятра Парашэнкі", - сказаў намеснік міністра.

Расейскі амбасадар возьме ўдзел толькі ў афіцыйнай цырымоніі, на прыёме прысутнічаць ён не будзе.

Міхаіл Зурабаў быў адкліканы з Кіева для кансультацый яшчэ 23 лютага і з тых часоў на Украіну не вяртаўся.

Раней паведамлялася, што на цырымонію запрошаны часовы павераны на Украіне Андрэй Вараб'ёў. Дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс казаў, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, у адрозненне ад беларускага дыктатара, на інаўгурацыю Парашэнкі не запрошаны.

Як паведамляў МЗС Украіны, свой удзел у цырымоніі ўступлення Парашэнкі на пасаду пацвердзілі кіраўнікі 20 замежных дзяржаў. Сярод іх - прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, прэзідэнт Швейцарыі Дыдзье Буркхальтэр, прэзідэнт Рады Еўропы Херман Ван Рампей, віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер, прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках