1 траўня 2024, Серада, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкія ІП адмаўляюцца выходзіць на працу 1 ліпеня

11
Баранавіцкія ІП адмаўляюцца выходзіць на працу 1 ліпеня

Сто індывідуальных прадпрымальнікаў мясцовага каапрынку накіравалі заяву ў Баранавіцкі райвыканкам і ў адміністрацыю райпо.

У дакуменце гаворыцца, што яны адмаўляюцца выходзіць на працу 1 ліпеня, а таксама плаціць арэндную плату за перыяд прастояў. Такім чынам яны выказалі сваю незадаволенасць указам Лукашэнкі №222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці, піша ПЦ «Вясна».

Спрэчкі аб далейшым вядзенні бізнесу на Баранавіцкім каапрынку вядуцца ўжо не першы год, асабліва яны абвастрыліся з моманту падпісання ўказу №222. Адны прадпрымальнікі абураныя тэрмінам, да якога ім неабходна рэалізаваць несертыфікаваную прадукцыю. Іншыя зусім не разумеюць, чаму такі ўказ не дзейнічае ў краінах Мытнага саюза, а толькі ў Беларусі. Трэція не ведаюць, як ім паводзіць сябе ў існуючых умовах.

Аднак індывідуальныя прадпрымальнікі Баранавіцкага каапрынку настроены рашуча і спадзяюцца, што 1 ліпеня іх падтрымаюць іпэшнікі Палескага і Аляксееўскага гарадскіх рынкаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках