1 траўня 2024, Серада, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японская кампанія прадставіла робата, здольнага любіць (Відэа)

3

Японская карпарацыя SoftBank у пачатку 2015 года плануе выпусціць на рынак чалавекападобнага робата, здольнага выражаць эмоцыі.

Старт продажаў вызначаны на люты. Распрацоўкай робата займалася французская кампанія Aldebaran, у якой SoftBank набыла долю два гады таму. Вырабляць робата будуць на Тайвані, піша NEWSru.com.

Мадэль робата атрымала назву Pepper. Па словах прадстаўнікоў SoftBank, ён можа выконваць функцыі няні, сядзелкі або звычайнага суразмоўцы, а таксама здольны да навучання і ўмее як выражаць розныя эмоцыі, так і распазнаваць эмацыйны стан чалавека. Кошт такога робата складзе 1900 даляраў ЗША. Прататыпы Pepper у бліжэйшы час з'явяцца ў гандлёвых кропках SoftBank, дзе ўсе пакупнікі змогуць пазнаёміцца з імі бліжэй.

Каментуючы асаблівасці робата Pepper, кіраўнік кампаніі Масаёшы Сан заявіў: "Людзі называюць іншых робатамі, калі ў тых няма эмоцый, няма сэрца. Упершыню за ўсю гісторыю чалавецтва мы стварылі робата, у якога ёсць сэрца і эмоцыі".

Навучанне Pepper новым навыкам будзе ажыццяўляцца пры дапамозе "хмарных" тэхналогій. Так, робат, які атрымаў свежую інфармацыю, будзе загружаць яе на сервер, адкуль яе могуць атрымліваць іншыя робаты. Уяўленне аб уменнях робата Pepper можна атрымаць дзякуючы кароткай відэапрэзентацыі навінкі.

Першае з'яўленне робата перад журналістамі было абстаўлена вельмі ўрачыста: спачатку ён пакрасаваўся перад публікай, а пасля працягнуў руку Масаёшы Сану і прыняў ад яго сімвалічнае сэрца. Пасля гэтага робат і чалавек завялі паўнавартасную размову.

У Японіі востра стаіць праблема старэння насельніцтва і распрацоўка ўсё больш дасканалых робатаў закліканая часткова вырашыць праблему недахопу працоўнай сілы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках