1 траўня 2024, Серада, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх падлеткаў, якія ўцяклі са спецПТВ, затрымалі ў Расеі

6
Беларускіх падлеткаў, якія ўцяклі са спецПТВ, затрымалі ў Расеі

Затрыманыя ўсе восем уцекачоў.

Падлеткаў, якія раніцай 1 чэрвеня самавольна пакінулі крывіцкага дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №3 закрытага тыпу, размешчанае ў гарадскім пасёлку Крывічы Мядзельскага раёна, затрымалі ў Расеі. Пра гэта паведамілі ва УУС Менскага аблвыканкама.

Увечары 4 чэрвеня паблізу чыгуначнай станцыі «Рудня» Смаленскай вобласці былі затрыманыя Аляксей Ніцманіс, Аляксандр Флярко, Давід Багданаў і Рыгор Дайко.

Яшчэ траіх падлеткаў (Арцёма Кейзерава, Захара Васілеўскага і Змітра Кавалёва) затрымалі ў ноч з 4 на 5 чэрвеня на чыгуначным вакзале ў Смаленцы.

Далей за ўсіх атрымалася ўцячы Ігару Цалінскаму - ён быў затрыманы ў адным з месцаў яго магчымага з'яўлення ў Люберцах Маскоўскай вобласці.

Чацвёра ўцекачоў перададзеныя супрацоўнікам СПТВ, яшчэ чацвёра непаўналетніх у хуткім часе таксама будуць вернутыя ў вучылішча.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках