1 траўня 2024, Серада, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Растоўскай вобласці абверглі хлусню Крамля

12
Улады Растоўскай вобласці абверглі хлусню Крамля

Ніякіх «бежанцаў з Украіны» ў Расеі няма.

Улады Растоўскай вобласці абверглі распаўсюджаную раней інфармацыю, што на яе тэрыторыі нібыта было ўведзенае надзвычайнае становішча. Паведамленні крамлёўскіх СМІ пра «наплыў бежанцаў з Украіны» апынуліся хлуснёй, паведамляе BBC.

Па дадзеных абласных уладаў, 7000 украінцаў, якія заехалі ў рэгіён за апошнія суткі, не з'яўляюцца бежанцамі. Як заявіў прэс-сакратар намесніка губернатара Растоўскай вобласці Вадзіма Арцёмава Аляксандр Цітоў, усе гэтыя людзі «прыехалі адпачыць або наведаць сваіх сваякоў у іншых рэгіёнах Расеі».

Ён патлумачыў, што зараз пачаўся сезон адпачынкаў, таму паток грамадзян з Украіны павялічыўся. Паводле яго слоў, большасць з гэтых людзей ужо пакінулі рэгіён, накіраваўся ў Стаўрапаль, Краснадар і Крым.

Пры гэтым Цітоў падкрэсліў, што пра ўвядзенне рэжыму надзвычайнага становішча гаворкі не ідзе.

Дзяржаўная памежслужба Украіны таксама абвергла інфармацыю аб масавым выездзе ўкраінцаў у рэгіёны Расеі, якія мяжуюць з усходнімі абласцямі Украіны.

Па звестках ведамства, расейска-украінскую мяжу перасякаюць прыблізна такая ж колькасць чалавек, як і раней: каля 11,5 тыс. грамадзян Украіны за суткі з'язджаюць у Расею, і амаль столькі ж украінцаў за гэты ж час вяртаецца ў краіну.

Раней прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў пра вялікую колькасць бежанцаў з Украіны ў РФ.

«Раней гэта былі адзінкі, цяпер ужо колькасць тых, хто звярнуўся (за статусам бежанца), чатыры тысячы чалавек. Гэта беспрэцэдэнтная сітуацыя», - сказаў Мядзведзеў на пасяджэнні ўрада.

Пры гэтым ён адзначыў, што «далёка не ўсе (хто прыязджае з Украіны) звяртаюцца за статусам бежанца». Кіраўнік урада прызнаў, што цяпер «цэлы шэраг рэгіёнаў, які мяжуе з Украінай, знаходзіцца ў вельмі няпростай сітуацыі». Ён звярнуў асаблівую ўвагу на сітуацыю ў Растоўскай вобласці, куды нібыта «накіраваўся паток людзей» з Украіны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках