2 траўня 2024, Чацвер, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус у цягніку напаў з нажом на ўкраінцаў

6
Беларус у цягніку напаў з нажом на ўкраінцаў

Мужчыне здалося, што ўкраінцы жульнічаюць у карты.

Пасля пасадкі ў цягнік мужчына выпіў бутэльку гарэлкі, пазнаёміўся з двума грамадзянамі Украіны і сеў з імі гуляць у карты. Аднак гульня не заладзілася - беларусу здалося, што ўкраінцы падморгваюць адзін аднаму і жульнічаюць, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Пры пад'ездзе цягніка да Віцебска, каля 20:00, гамяльчанін вырашыў «навучыць» сваіх партнёраў правілам сумленнай гульні і накінуўся на іх з нажом. У выніку адзін з украінцаў, 27-гадовы мужчына, атрымаў нажавое раненне.

Як распавёў начальнік лінейнага пункта Віцебскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Вячаслаў Стахоўскі, дэбашыр быў затрыманы ў Віцебску супрацоўнікамі АУСТ. Пацярпелага таксама давялося зняць з цягніка для аказання медыцынскай дапамогі.

Супраць гастарбайтэра з Гомеля ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 339 КК (асабліва злоснае хуліганства, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў). Цікава, што ў гульні, якая выклікала канфлікт, нават не было грашовых ставак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках