2 траўня 2024, Чацвер, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наведвальнік магілёўскага рэстарана: Столькі абраз я не чуў за ўсё жыццё

31
Наведвальнік магілёўскага рэстарана: Столькі абраз я не чуў за ўсё жыццё

Магілёўцы скардзяцца на паборы і сэрвіс у мясцовым рэстаране «Днепр».

У рэдакцыю сайта charter97.org прыйшоў ліст ад чытача з абласнога цэнтра.

«Дапамажыце мне разабрацца з незаконнымі дзеяннямі адміністрацыі рэстарана «Днепр» у Магілёве. У суботу, 31 траўня я прыйшоў туды з жонкай, на ўваходзе нас сустрэла адміністратар з двума памочнікамі і запатрабавалі 90.000 рублёў, каб увайсці. Я заплаціў, мне далі чэк. Але калі я папрасіў растлумачыць, за што, але ў адказ пачуў столькі абраз, колькі не чуў за пражыты 31 год» - піша чытач.

Мы патэлефанавалі ў рэстаран і пагутарылі з адміністратарам.

«Гэта за ўваход, за музыку, гэта ўсё афіцыйна. Мне з цяжкасцю верыцца, што наведвальнікаў абражалі. Гэта дарослы чалавек, гэта не малалетка, якая толькі пачынае працаваць. Яна ў нас адна. Мы ўсе даражым сваёй працай. А людзі п'яныя... ведаеце, тут такія рэчы страшныя адбываюцца ў зале... А потым, вядома, абвінавачваюць толькі нас, бо кліент заўсёды мае рацыю», - патлумачыла сітуацыю адміністратар.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках