2 траўня 2024, Чацвер, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

J:морс выпускае дыск у адным экзэмпляры

1
J:морс выпускае дыск у адным экзэмпляры

Гурт J:морс выпускае зборнік рарытэтаў «Фотаздымкі 2003-2014».

У продаж паступіў толькі адзін экземпляр дыска - атрыманыя за яго грошы пойдуць на дапамогу 6-гадоваму Стасу Кірылаву. Пераможца таргоў таксама зможа эксклюзіўна размясціць запісы у сябе на сайце, піша ultra-music.com.

На зборніку сабраныя невыдадзеныя песні, нечаканыя версіі вядомых кампазіцый і рэдкія неальбомныя запісы. Назву праекту дала песня «Фотаздымкі», якая была запісаная для альбома «Босиком по мостовой» (2006), але ў апошні момант у яго не ўвайшла, так і застаўшыся ў архівах.

- Песню напісаў Рома Арлоў. Гэта лёгкая, атмасферная кампазіцыя, але ў той альбом яна проста не падыходзіла. У 2007 годзе мы хацелі ўключыць яе ў беларускамоўны альбом «Адлегласць», але не змаглі знайсці запіс. І толькі год таму я нейкім цудам знайшоў яе ў архівах. Роўна ў тым выглядзе, як яна была запісаная ў верасні 2006. Можна сказаць, што яна проста чакала свайго часу, - распавёў Уладзімір Пугач.

Набыць дыск «Фотаздымкі 2003-2014» з аўтографамі музыкаў можна на інтэрнэт-аўкцыёнах Ay.by. Усе сродкі пойдуць на лекі і дэльфінатэрапію для 6-гадовага Стаса Кірылава. Ён нарадзіўся з множнымі паталогіямі, праз паўгода з сям'і сышоў бацька, так што цяпер яго і старэйшага брата ў адзіночку гадуе мама. Пералічыць дапамогу ў адвольным памеры можна і без куплі дыска, рахункі паказаныя на старонцы аўкцыёну. Таргі завершацца раніцай 12 чэрвеня.

- Пераможца аўкцыёну акрамя эксклюзіўнага дыска атрымае права вырашыць, ці з'явіцца гэты зборнік у Інтэрнэце. Захоча - выкладзе ў сябе ў блогу або на сайце, захоча - будзе слухаць дома па вечарах у ганарлівай адзіноце. Гэта будзе цалкам яго рашэнне. Іншых дыскаў з гэтым зборнікам у продажы не будзе, - адзначыў лідар J:морс.

У цяперашні час гурт працуе над цалкам новым альбомам, які выйдзе восенню. Папярэдні дыск «Электричество» быў выпушчаны ў 2010 годзе, пасля чаго гурт двойчы сабраў Палац спорту і праехаў больш за 20 тысяч кіламетраў з канцэртамі па Беларусі. У 2013 годзе Уладзімір Пугач таксама выпусціў міні-альбом у межах сольнага праекту «Нафта».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках