1 траўня 2024, Серада, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве выбухнула «Газэль» з кіроўцам

4
У Магілёве выбухнула «Газэль» з кіроўцам

З апёкамі 85% цела кіроўца дастаўлены ў рэанімацыю.

Белы мікрааўтобус «Газэль» выбухнуў сёння днём у Магілёве. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, сур'ёзна пацярпеў 58-гадовы кіроўца аўтамабіля. З апёкамі 85% цела мужчыну даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні, піша mycity.by.

Як вядома на дадзены момант, мікрааўтобус знаходзіўся на стаянцы па вуліцы Ленінскай непадалёк ад сквера 40-годдзя Перамогі. Раптам адбылася ўспышка, пачуўся выбух. На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група. Прызначаны шэраг экспертыз.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках