1 траўня 2024, Серада, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны начальнік аднаго з упраўленняў «Інтэграла»

8
Арыштаваны начальнік аднаго з упраўленняў «Інтэграла»

У Менску заведзеная крымінальная справа на былога начальніка аднаго з упраўленняў ААТ «Інтэграл».

Экс-начальнік аднаго з упраўленняў ААТ «Інтэграл» падазраецца ў тым, што без афармлення належных дакументаў перадаў камерцыйнай структуры складскія памяшканні.

Следства мяркуе, што ў яго быў карыслівыя матывы. Афёра доўжылася з кастрычніка 2013 да сакавіка 2014, паведамляе БелаПАН.

Пракуратура Кастрычніцкага раёна Менска ўзбудзіла ў дачыненні да яго справу за перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў паводле ч. 3 арт. 426 КК. Прычыненая шкода кампаніі ацэненая прыкладна ў 170 мільёнаў рублёў.

Крымінальная справа для расследавання перададзеная ў Кастрычніцкі раённы аддзел СК.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках