2 траўня 2024, Чацвер, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакульчык: Падчас ЧС у хакеі ў Менску рыхтаваўся тэракт з краіны ЕЗ

153
Вакульчык: Падчас ЧС у хакеі ў Менску рыхтаваўся тэракт з краіны ЕЗ

Кіраўнік КДБ Беларусі сцвярджае, што спецслужбы прадухілілі тэракт.

Са слоў Валерыя Вакульчыка, ён павінен быў адбыцца падчас чэмпіянату свету ў хакеі ў беларускай сталіцы. Пра гэта старшыня КДБ распавёў журналістам у чацвер у Менску, паведамляе «Інтэрфакс».

«У Польшчы была атрыманая інфармацыя аб тым, што рыхтуецца тэракт падчас чэмпіянату свету ў хакеі ў Менску», - сказаў Вакульчык.

«Разам з расейскімі калегамі мы звярталіся да польскіх спецслужбаў. На працягу дня быў устаноўлены той, хто пакінуў гэтае тэлефоннае паведамленне. Ён знаходзіўся на тэрыторыі ЕЗ. Мы дастаткова хутка разабраліся з гэтай сітуацыяй», - працягнуў кіраўнік КДБ Беларусі.

Ён адзначыў, што дзякуючы атрыманай інфармацыі ад замежных калегаў тэракт быў прадухілены.

З ягонай інфармацыі, «гэта не адзінкавы інцыдэнт на мінулым чэмпіянаце. Аднак сістэма мер бяспекі спрацавала паспяхова. У сувязі з гэтым кіраўнік КДБ падкрэсліў эфектыўнае супрацоўніцтва спецслужбаў і органаў бяспекі краін СНД, іншых дзяржаў у сферы абмену інфармацыяй аб тэрактах, якія рыхтуюцца».

Са слоў Вакульчыка, «беларуская старана ў пытаннях бяспекі актыўна выкарыстоўвала расейскі досвед. У прыватнасці, вывучаліся праца праваахоўнікаў падчас правядзення Універсіяды ў Казані, а таксама Алімпійскіх гульняў у Сочы. Акрамя гэтага, падчас чэмпіянату свету ў хакеі ў Менску прысутнічала група спецыялістаў ФСБ Расеі, ва ўзаемадзеянні з якой праводзілася эфектыўная работа».

Чэмпіянат свету ў хакеі з шайбай праходзіў у Менску 9-25 траўня 2014 года. Напярэдадні яго правядзення былі арыштаваныя, паводле паведамленняў праваабаронцаў і актывістаў, да 300 актывістаў апазіцыі.

Напісаць каментар 153

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках