1 траўня 2024, Серада, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Чыжоўкі скардзяцца на адключэнне святла

9

Электрычнасць знікае на пару гадзін на працягу некалькіх дзён.

У прыватнасці, пра гэта піша карыстальнік сацыяльнай сетцы «Твітэр» @Asiyeuski. Сёння раніцай ён паведаміў аб тым, што ў Чыжоўцы без прычын знікла электрычнасць.

«Мяне захапляе Чыжоўка. Дома на Убарэвіча праз дзень на пару гадзін электрычнасць знікае. Крута! Мабыць пара пісаць у выканкам», - піша @Asiyeuski.

Пазней у нашай групе «Вконтакте» чытач пацвердзіў адключэнне святла: «Так, адключалі ўчора, вуліца Кастрычніцкая. З 12 да 14 не было».

Журналіст сайта charter97.org паспрабаваў высветліць прычыны адключэння святла. У цэнтры аператыўнага кіравання Заводскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях далі нумар, па якім можна ўдакладніць «час, на які адключана электрычнасць», аднак пасля яшчэ некалькіх «перакідванняў» ад чыноўніка да чыноўніка, атрымаць адказ так і не ўдалося.

«Я не буду даваць ніякіх каментароў», - сказаў супрацоўнік ЖРЭА Заводскага раёна Менска.

Карыстальнік «Твітэру» таксама адзначае, што пасля звароту ў выканкам праз адключэнні святла ў Серабранцы, усе праблемы развязалі за два дні і «бегалі як ашпараныя».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках