1 траўня 2024, Серада, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкам дазволяць прыпыняць сумнеўныя аперацыі

7
Банкам дазволяць прыпыняць сумнеўныя аперацыі

Законапраект аб прадухіленні фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці прыняты «парламентам» у двух чытаннях.

Як растлумачыў, прэзентуючы ў парламенце законапраект, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю (КДК) Беларусі Аляксандр Якабсон, дакумент дае банкам права прыпыняць фінансавыя аперацыі або адмаўляць у іх сумнеўным кліентам, піша «Інтэрфакс».

У прыватнасці, банкі будуць надзеленыя правам на два дні прыпыніць угоду. За гэты тэрмін праваахоўныя органы і органы фінансавага кантролю здолеюць праверыць, ці з'яўляецца фінансавая аперацыя легальнай. У выпадку, калі будзе атрыманы станоўчы адказ, угода будзе прадоўжаная ў штатным рэжыме.

Пры гэтым Якабсон удакладніў, што такім правам будуць надзеленыя як дзяржаўныя і прыватныя банкі, так і нябанкаўскія арганізацыі, якія праводзяць аперацыі як з юрыдычнымі асобамі, так і з грамадзянамі. Да нябанкаўскіх арганізацый належаць таварныя біржы, ламбарды, пункты скупкі золата і г.д. Іх працу будуць кантраляваць міністэрства фінансаў, КДБ, МУС, Нацыянальны банк Беларусі ды іншыя профільныя арганізацыі.

Кіраўнік КДК падкрэсліў, што законапраект агулам накіраваны на захаванне эканамічнай і нацыянальнай бяспекі Беларусі і прыводзіць нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць са стандартамі FATFML (Financial Action Task Force on Money Laundering).

Для імплементацыі стандартаў FATFML праектам прадугледжваецца адпаведны механізм блакавання фінансавых аперацый асоб, якія ўдзельнічаюць у тэрарыстычнай дзейнасці, якія з'яўляюцца чальцамі тэрарыстычнай групы або арганізацыі, якія распаўсюджваюць або фінансуюць распаўсюджванне зброі масавай паразы. Акрамя таго, прадугледжваецца абавязак асоб, якія праводзяць фінансавыя аперацыі, адмовіць ім у гэтай аперацыі, ва ўкладанні дамовы на яе правядзенне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках