7 траўня 2024, aўторак, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: ЕЗ недастаткова жорстка рэагуе на агрэсію Расеі

8
Радаслаў Сікорскі: ЕЗ недастаткова жорстка рэагуе на агрэсію Расеі

Вядучую ролю ва ўвядзенні санкцый супраць Пуціна гуляе не Еўропа, а ЗША.

Пра гэта заявіў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі падчас дыскусіі на тэму будучыні Украіны і Еўропы ў рамках фестывалю імя Яцэка Куроня, піша УНІАН.

«Украіне не пазбавіцца знешняй пагрозы, таму што, пакуль прэзідэнт Расеі - Уладзімір Пуцін, ён не аддасць Крым», - сказаў міністр.

Сікорскі прызнаў, што Еўрапейскі звяз недастаткова адэкватна рэагаваў на дзеянні Расейскай Федэрацыі ў кантэксце далучэння Крыма, назваўшы прычынай гэтага сістэму прыняцця рашэнняў у еўрапейскай супольнасці.

«На жаль, маем гэтую праблему, магчыма, з-за павольнай працэдуры прыняцця рашэнняў на кожным этапе, робім менш, чым мінімальна неабходна, каб паўплываць на працэс прыняцця рашэння з іншага боку», - сказаў міністр.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што вядучую ролю ва ўкараненні санкцый супраць Расеі за яе дзеянні ва Украіне гулялі ЗША, а не ЕЗ.

Разам з тым ён заявіў, што самым вялікім пакараннем Расейскай Федэрацыі за далучэнне Крыма з'яўляецца ўласна яго непрызнанне заходнімі дзяржавамі, што будзе мець далёка ідучыя наступствы для развіцця паўвострава.

Паводле яго слоў, у цяперашніх умовах ні адзін заходні банк не зможа працаваць у Крыме, ні адзін карабель не зможа прывезці і размытніць на паўвостраве свой тавар.

«Цяпер мы ацэньваем, што стабілізацыя сітуацыі ў Крыме ў эканамічным сэнсе - гаворка пра пабудову неабходнай інфраструктуры для паставак вады, электраэнергіі, газу, забеспячэння выплат заробкаў і пенсій... - будзе каштаваць каля 30 мільярдаў даляраў», - сказаў міністр.

«Гэта на самой справе шмат», - заявіў ён.

Сікорскі таксама дадаў, што Украіне ў цэлым будзе «і лягчэй, і складаней», чым было Польшчы 25 гадоў таму ўкараняць неабходныя рэформы для пабудовы сапраўды дэмакратычнай і рынкавай краіны.

«Лягчэй у тым сэнсе, што яны не маюць гіперінфляцыі, не з'яўляюцца краінай-банкрутам. Мы ў 1989 годзе былі банкрутам і на фінансавыя рынкі вярнуліся толькі ў палове 90-х гадоў. Украіна ім не з'яўляецца, мае стабільную банкаўскую сістэму, нягледзячы на тое, што адбываецца. Але адначасова яна страціла шэраг магчымасцяў: у першую чаргу ў той момант, калі ў нас вызваленне ад камунізму стала адначасова аднаўленнем незалежнасці і гэта вызваліла пэўную грамадскую энергію. Яны гэты момант выпусцілі», - сказаў міністр, назваўшы значнай праблемай украінцаў алігархічную сістэму ў краіне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках