7 траўня 2024, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На нелегальнай запраўцы пад Рагачовам канфіскавалі бензавоз з 5 тонамі паліва

2
На нелегальнай запраўцы пад Рагачовам канфіскавалі бензавоз з 5 тонамі паліва

55-гадовы жыхар Доўска арганізаваў нелегальны бізнес па скупцы крадзенага паліва.

Гаручае ён захоўваў у сябе ў гаражы ў двух ёмістасцях, закапаных у зямлю.

Запатрабаваны ў аўтааматараў і дальнабойшчыкаў тавар прадаваў танней, чым на дзяржаўнай запраўцы. Як прызнаўся адзін з пастаянных кліентаў, на кожным літры ён эканоміў тысячу рублёў, такім чынам на тоне - мільён, піша "Гомельская правда".

28 траўня супрацоўнікі крымінальнай міліцыі Рагачоўскага РАУС выкрылі мясцовага "нафтавіка" ў продажы 500 літраў дызельнага паліва кіроўцу-дальнабойшчыку. Падчас далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у "бізнесмена" выяўлена і канфіскавана амаль 5 тон паліва.

Дарэчы, жыхар Доўска, які працуе вартаўніком на мясцовым прадпрыемстве, ужо трапляў у поле зроку міліцыі, распавёў старшы оперупаўнаважаны Рагачоўскага РАУС Сяргей Сямёнаў. У мінулым годзе ў яго канфіскавалі і перадалі ў даход дзяржавы дызельнае паліва на суму 100 мільёнаў рублёў. Бензавоз з пяццю тонамі гаручага, канфіскаванага падчас цяперашняга рэйду, перададзены на адказнае захоўванне ў мясцовы аўтапарк. Яго лёс вырашыць суд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках