7 траўня 2024, aўторак, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская авіяцыя знішчыла дзве базы тэрарыстаў пад Луганскам

18
Украінская авіяцыя знішчыла дзве базы тэрарыстаў пад Луганскам

Базы баевікоў у Луганскай вобласці знішчаныя авіяўдарамі сіл антытэрарыстычнай аперацыі.

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік украінскага Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Паводле аператыўных дадзеных суполкі «Інфармацыйны Супраціў», мінулай ноччу ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі авіяцыя сіл АТА правяла шэраг баявых вылетаў, - піша ён. - У выніку нанясення ўдараў з паветра знішчаныя 2 базы баевікоў у Луганскай вобласці».

Таксама ва ўзаемадзеянні з памежнікамі папярэджаная спроба прарыву праз дзяржмяжу на тэрыторыю Украіны з Расеі калоны баевікоў у складзе 10 грузавых аўтамабіляў і аднаго БТР.

«У выніку дзеянняў авіяцыі знішчаны БТР і 3 грузавіка з баевікамі (на адным з грузавікоў быў усталяваны буйнакаліберны кулямёт НСВ 12,7 «Уцёс»). Астатнія баевікі ў паніцы адступілі ад мяжы ў глыб тэрыторыі РФ», - заяўляе журналіст.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках