6 траўня 2024, панядзелак, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўзмоцняць ваенную прысутнасць у Чорным моры

4
ЗША ўзмоцняць ваенную прысутнасць у Чорным моры

Вашынгтон мае намер умацоўваць сваю прысутнасць у Чарнаморскім рэгіёне ў сувязі з крымскім крызісам.

Пра гэта 5 чэрвеня ў Румыніі заявіў міністр абароны ЗША Чак Хейгел, перадае выданне Грузия онлайн, якое цытуе Reuters. Паводле яго слоў, для гэтага ЗША выкарыстоўваюць частку сродкаў з 1 млрд дал, якія прызначаныя на ўмацаванне бяспекі саюзнікаў ЗША па НАТА на межах з Расеяй.

Візіт Хейгела ў Румынію супадае з візітам Барака Абамы ў Польшчу, дзе ён паабяцаў павялічыць ваенную падтрымку ўсходнееўрапейскіх членаў альянсу, у тым ліку паабяцаў вылучыць 1 млрд дал. у фонд для падтрымкі і навучання узброеных сіл дзяржаў-членаў НАТА.

Таксама міністр абароны ЗША Хейгел паабяцаў пастаянную ратацыю караблёў.

"Мы будзем захоўваць такі ж тэмп і ў далейшым", - сказаў ён.

Адзначаецца, што Румынія была адной з прыхільнікаў увядзення санкцый супраць Расеі, брала ўдзел у сумесных наземных і марскіх вучэннях з ЗША. Таксама Бухарэст адкрыта заклікаў да павелічэння прысутнасці ваеннай тэхнікі ЗША ў Чорным моры, і асабліва занепакоены намерамі Расеі ў дачыненні да суседняй краіны Малдовы. Адзначым, цяпер у Чорным моры знаходзіцца ракетны крэйсер Vella Gulf.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках