6 траўня 2024, панядзелак, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гульня прастолаў» пабіла рэкорд «Клана Сапрана»

3
«Гульня прастолаў» пабіла рэкорд «Клана Сапрана»

Тэлесерыял «Гульня Прастолаў» паставіў рэкорд па колькасці гледачоў на тэлеканале HBO, абагнаўшы «Клан Сапрана».

Пра гэта паведамляе Reuters.

Эпізоды чацвёртага сезону «Гульні Прастолаў» у сярэднім глядзяць 18,4 мільёна гледачоў. Гэты лік уключае ў сябе першыя і паўторныя паказы, а таксама гледачоў, якія глядзяць серыял праз анлайн-сэрвісы. Да гэтага рэкорд належаў вядомаму тэлесерыялу «Клан Сапрана» - 18,2 мільёна гледачоў у 2002 годзе, піша Lenta.ru.

Кожную серыю трэцяга сезона «Гульні Прастолаў» у сярэднім глядзела 14,4 мільёна гледачоў. Два эпізоды чацвёртага сезону яшчэ не выйшлі на экраны. HBO абвясціў пра намер зняць пяты і шосты сезоны. Такім чынам, серыял яшчэ можа пабіць свой жа рэкорд.

«Гульня прастолаў» - драматычны тэлесерыял ў жанры фэнтэзі, заснаваны на цыкле раманаў Джорджа Р. Р. Марціна. Дзеянне адбываецца ў выдуманым свеце, які нагадвае еўрапейскае Сярэднявечча. Серыял распавядае пра палітычную барацьбу кланаў. Прэм'ера першага сезона ў ЗША адбылася на канале HBO у красавіку 2010 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках