7 траўня 2024, aўторак, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсэн Авакаў: Адно з галоўных дасягненняў - адсутнасць сепаратыстаў у Харкаве

10
Арсэн Авакаў: Адно з галоўных дасягненняў - адсутнасць сепаратыстаў у Харкаве

Кіраўнік МУС Украіны даў справаздачу за 100 дзён знаходжання міністрам і распавёў пра дасягненні і планы.

Пра гэта Арсэн Авакаў напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» у пятніцу, 6 чэрвеня. У прыватнасці, кіраўнік МУС лічыць дасягненнем, што ён у Харкаве не дапусціў сепаратысцкага сцэнара.

«Не далі перавесці Харкаў у стан хаосу. Дзейнічаў жорстка ў тыя дні, але ведаў, што раблю правільна і ведаў, што харкаўчане падтрымаюць. Дзякуй ім і дзякуй усім хто рэальна дапамагаў, а не піярыўся. Дзякуй маёй Харкаўскай камандзе - не падвяла ў вырашальны момант» - напісаў міністр.

«І яшчэ ганаруся, як працуем, узнаўляючы Нацыянальную гвардыю Украіны. Арміі не будуюцца, вядома, за пару месяцаў - але ўжо зразумела - крок быў верны, тэмпы добрыя і вынік для краіны будзе вельмі значным! Атрымалася, ва ўзаемадзеянні з усімі структурамі правесці гэтыя самыя складаныя выбары ў гісторыі краіны. Як бы ні лаялі міліцыю, часам заслужана, часам не - але тут спрацавалі добра. Гэта плюс» - дадаў Авакаў.

Пры гэтым ён паведаміў, што не будзе расказваць пра гучныя расследаванні, а прадаставіць інфармацыю пасля судовых пасяджэнняў, «калі справы дойдуць да лагічнага канца».

Фота: Reuters

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках