6 траўня 2024, панядзелак, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ прыпыняе продаж квіткоў ва Украіну

1
БЧ прыпыняе продаж квіткоў ва Украіну

Беларуская чыгунка часова прыпыняе продаж квіткоў на некаторыя цягнікі, якія накіроўваюцца па тэрыторыі Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні БЧ.

"На падставе апавяшчэння чыгуначнай адміністрацыі "Укрзалізныця" ў сувязі з частковай карэкціроўкай графіка руху цягнікоў па тэрыторыі Украіны часова прыпыняецца рэалізацыя праязных дакументаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Так, з 15 чэрвеня прыпынены продаж квіткоў на цягнік № 46/45 Менск-Мінеральныя Воды (уключаючы бесперасадачныя вагоны Брэст-Мінеральныя Воды і Магілёў-Мінеральныя Воды). З 16 чэрвеня на цягнік 384/383 Баранавічы-Марыўпаль (уключаючы бесперасадачныя вагоны Віцебск-Марыўпаль) і № 302/301 Менск-Адлер (уключаючы бесперасадачныя вагоны Брэст-Адлер і Магілёў-Адлер). З 17 чэрвеня на цягнік № 390/389 Менск-Анапа (уключаючы бесперасадачныя вагоны Брэст-Анапа і Магілёў-Анапа).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках