6 траўня 2024, панядзелак, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсцкі пенсіянер па п'яні паведаміў пра тэракт

4
Брэсцкі пенсіянер па п'яні паведаміў пра тэракт

З-за паведамлення аб выбуховай прыладзе было эвакуявана 30 жыхароў дома.

Паводле слоў спецыяліста аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Аляксандры Захаравай, 5 чэрвеня ў 12.05 па невядомы патэлефанаваў на лінію 101. Ён паведаміў, што ў шматпавярховым жылым доме па вуліцы Суворава адбудзецца тэракт.

Сапёрна-піратэхнічная група выехала па паказаным адрасе і пасля эвакуацыі правяла праверку на наяўнасць бомбы. Выбуховых прылад спецыялісты ў паказаным доме не знайшлі, паведамляе БелаПАН.

Цяпер вядома, што ратавальнікам тэлефанаваў пенсіянер 1947 года нараджэння, які пражывае ў гэтым доме. Ён быў моцна п'яны і нават потым не змог растлумачыць прычыну свайго ўчынку.

Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні ў дачыненні да мужчыны крымінальнай справы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках