6 траўня 2024, панядзелак, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі збілі ўкраінскі самалёт над Славянскам

25

Цягам ўсяго дня карыстальнікі сацыяльных сетак паведамляюць аб баях у ваколіцах горада Славянска.

У прыватнасці, баі шлі і працягваюцца ў раёне пасёлкаў Сямёнаўка і Андрэеўка на подступах да горада. Мясцовыя жыхары пішуць, што ў небе над горадам кружыць авіяцыя. Таксама паведамляецца пра тое, што ў цэнтры горада, а таксама ў раёне чыгуначнага вакзалу і раёне Хімік адключылася электрычнасць.

«У Славянску няма святла. Хутка выключацца тэлефоны ва ўсіх, у тым ліку маіх родных, і мы страцім апошнюю нітку сувязі. З адключэннем святла ў шэрагу раёнаў папаўзлі чуткі, што пашкодзілі Мікалаеўскую ЦЭС. З Мікалаеўкі паведамляюць, што са станцыяй усё ў парадку.Там ціха», - адзначаюць іншыя жыхары ў сацыяльных сетках.

Некалькі хвілін таму многія жыхары напісалі, што баявікам ўдалося збіць ўкраінскі самалёт. Па словах відавочцаў, лётчыкі дэсантаваліся над горадам.

«З Мікалаеўкі паляцеў на Ізюм, але ўжо вельмі нізка. Упаў дзесьці за Маякамі. Дым. Па зводках баевікоў, два пілоты катапультаваліся ў раёне Блакітных азёр», - пішуць жыхары горада.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках