6 траўня 2024, панядзелак, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь гатовая разлічвацца з «Газпрам нафтай» расейскімі рублямі

2
Беларусь гатовая разлічвацца з «Газпрам нафтай» расейскімі рублямі

Беларусь пацвердзіла гатоўнасць разлічвацца з ААТ «Газпрам нафта» за пастаўленую вуглевадародную сыравіну ў расейскіх рублях.

Пра гэта паведаміў кіраўнік кампаніі Аляксандр Дзюкаў, піша «Інтэрфакс».

- У цяперашні момант мы накіравалі прапановы разгледзець магчымасць разліку ў рублях і чакаем рэакцыі ад нашых спажыўцоў, - сказаў Дзюкаў ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

Ён нагадаў, што 95% кліентаў пагадзіліся перавесці разлікі на еўра:

- Больш за тое, мы ўжо падпісалі дадатковае пагадненне да кантрактаў, што дае нам магчымасць у любы момант перайсці на разлікі ў еўра, - адзначыў кіраўнік кампаніі.

Пры гэтым ён дадаў, што «перамовы аб пераходзе на рублі вядуцца з усімі партнёрамі, акрамя тых, хто не адрэагаваў на нашыя прапановы аб пераходзе на еўра».

Акрамя Беларусі, гатоўнасць да разлікаў у рублях пацвердзіў і Казахстан.

Раней Дзюкаў паведамляў, што многія партнёры «Газпрам нафты» пагадзіліся на перавод кантрактаў у еўра і юані, нафтавая кампанія таксама прапрацоўвае пераход на разлікі ў рублях.

Беларусь традыцыйна разлічваецца за імпартаваныя з Расеі энерганосьбіты - нафту і прыродны газ - у далярах. У той жа час беларускія ўлады настойліва шукаюць магчымасць пераходу на разлікі ў расейскіх рублях. Асабліва гэтая тэма была актуальнай у 2011 годзе, у перыяд праходжання краінай вострага валютна-фінансавага крызісу. У 2008 годзе беларускі бок таксама абмяркоўваў магчымасць частковага пераводу разлікаў за нафту і нафтапрадукты ў еўра, аднак з пачаткам маштабнага эканамічнага крызісу ў еўразоне ад гэтай ідэі адмовілася.

Раней аб магчымасці пераходу на рублёвыя разлікі заяўляў і амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Між тым, шэраг вядомых беларускіх эканамістаў адзначалі, што не бачаць асаблівай неабходнасці ў змене валюты. Яны таксама прагназавалі, што больш эфектыўным можа быць пераход з разлікаў у далярах на разлікі ў еўра, а не ў расейскіх рублях.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках