7 траўня 2024, aўторак, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прызнаў ўплыў на тэрарыстаў ва Украіне

15
Пуцін прызнаў ўплыў на тэрарыстаў ва Украіне

Прэзідэнт Расеі ў размове з Франсуа Аландам 5 чэрвеня прызнаў, што мае ўплыў на сепаратыстаў ва Украіне.

Пра гэта паведаміў тэлерадыёкампаніі RTL ў пятніцу, 6 чэрвеня, міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіюс, які прысутнічаў на гэтай сустрэчы, паведамляе Deutsche Welle.

На сустрэчы з Уладзімірам Пуціным Франсуа Аланд адзначыў неабходнасць перамір'я ва Украіне.

У сваю чаргу Пуцін прызнаў, што, магчыма, мае некаторы ўплыў на прарасейскіх сепаратыстаў. Пры гэтым прэзідэнт Расеі падкрэсліў, што ён абмежаваны, дадаў кіраўнік французскага МЗС.

Акрамя таго, Пуцін заявіў, што быў супраць правядзення рэферэндуму аб незалежнасці Луганскай і Данецкай абласцей ад Кіева, аднак такі плебісцыт адбыўся.

Паводле яго слоў, Аланд і Пуцін абмеркавалі таксама тэму паставак расейскага газу ў Украіну. Фабіюс падкрэсліў, што абодва прэзідэнты мелі зносіны "вельмі проста".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках