6 траўня 2024, панядзелак, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

300 беларускіх прадпрыемстваў маюць даўгі ў зарплаце

10
300 беларускіх прадпрыемстваў маюць даўгі ў зарплаце

У Беларусі на 1 чэрвеня 2014 года пратэрмінаваная запазычанасць у заработнай плаце мелася ў 302 арганізацыях перад 46,8 тысячамі работнікаў.

Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Сума пратэрмінаванай запазычанасці склала 157,5 млрд рублёў, або 0,9 працэнта ад фонду заработнай платы ў рэспубліцы за красавік 2014 года.

Паводле афіцыйных статыстычных дадзеных, у Менскай вобласці пратэрмінаваная запазычанасць у заработнай плаце была на 154 прадпрыемствах, у Віцебскай - на 121, у Магілёўскай вобласці - на 10, у Гомельскай вобласці - на 7, у Менску - на 8, у Берасцейскай вобласці - на 2 .

На прадпрыемствах Гарадзенскай вобласці запазычанасці ў зарплаце няма.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках