7 траўня 2024, aўторак, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі спрабуюць збегчы з Гарлоўкі ў Расею на Bentley і Ferrari

26
Баевікі спрабуюць збегчы з Гарлоўкі ў Расею на Bentley і Ferrari

Паміж Харцызскам і Ілавайскам сёння днём была заўважаная калона дарагіх аўтамабіляў.

Іншамаркі баевікі Гарлоўскага гарнізона Народнага апалчэння Данбаса забралі ў арцёмаўскага бізнэсоўца Уладзіміра Іванкова. Паводле дадзеных крыніцы gorlovka.ua, якая на свае вочы бачыла на трасе калону з Porsche, Ferrari, Maybach, Bentley, Rolls Royce Phantom, Mercedes Brabus, хутчэй за ўсё яны паспрабуюць выехаць з Украіны ў Расею.

Нагадаем, баевікі самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" ў аўторак скралі ў бізнэсоўца Уладзіміра Іванкова 15 аўтамабіляў у Арцёмаўску. Таксама стрэлам з рэактыўнага супрацьтанкавага гранатамёта была пашкоджаная лазня, якая знаходзіцца на тэрыторыі дома Іванкова

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках