6 траўня 2024, панядзелак, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Баранавічаў выратаваў і выгадаваў ласяня

17

Ласяня, прыручанага дачнікамі, адправілі ў Белавежскую пушчу.

5 чэрвеня капытную жывёлу забралі супрацоўнікі міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Яны адправілі жывёлу ў Белавежскую пушчу, піша Intex-press.

Як чакаецца, на новым месцы ласяняці будзе прапанавана кваліфікаваная ветэрынарная дапамога. Неабходнасць у ёй паўстала ў сувязі з траўмай адной з ног жывёлы. Які ягоны агульнафізічны стан, невядома, але супрацоўнікі інспекцыі апісалі яго як «жаласнае».

Ласяня пасяліўся на лецішчах ў вёсцы Кунцэвічы ў 2013 годзе. Тады яго, ужо траўмаванага, знайшоў мясцовы жыхар. Мужчына прынёс яго да сябе і пасяліў побач з лецішчамі. Жывёле далі мянушку Яшка. Пра яго клапаціліся, аднак ніякіх дакументаў на капытную жывёлу зроблена не было.

Некалькі дзён таму Яшку заўважыў мужчына, які і паведаміў пра яго наглядным органам.

Фота: Аляксандр Трыпуцька

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках