7 траўня 2024, aўторак, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кобрынскаму «вертыкальшчыку» пагражае 10 гадоў турмы за прыпіскі

12
Кобрынскаму «вертыкальшчыку» пагражае 10 гадоў турмы за прыпіскі

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў дачыненні да былога першага намесніка старшыні Кобрынскага райвыканкама

Яна была распачата пракуратурай Берасцейскай вобласці. Пра гэта паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК Руслан Макарук.

Былы кіраўнік курыраваў у раёне галіну АПК. Ён падазраецца ў тым, што на працягу перыяду з жніўня па снежань 2013 г. аказваў ціск на падначаленых яму па службе кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый, змушаючы іх здзяйсняць відавочна незаконныя дзеянні. Па яго патрабаванні яны ўносілі ў афіцыйныя дакументы заведама ілжывыя звесткі аб выніках дзейнасці прадпрыемстваў, завышаючы вытворчыя паказчыкі. Акрамя таго, падазраваны вымушаў не адлюстроўваць ў статыстычнай справаздачнасці запазычанасць у заработнай плаце работнікам прадпрыемстваў.

Дзеянні былога чыноўніка кваліфікаваныя паводле ч.3 арт.426 КК (перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказную пасаду). Максімальны тэрмін пакарання паводле яе - 10 гадоў.

Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках