12 траўня 2024, Нядзеля, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску збілі пешахода: п'яны мужчына лёг на дарогу папаліць

21
У Менску збілі пешахода: п'яны мужчына лёг на дарогу папаліць

Мянчук шпіталізаваны ў цяжкім стане.

"На скрыжаванні Філімонава-Незалежнасці збілі мужчыну. Кажуць відавочцы, быў п'яны. Што з ім - незразумела, лужына крыві, не рухаўся", - паведаміў ноччу на auto@tutby.com карыстальнік Алег.

У ДАІ Менска пацвердзілі факт наезду - ён адбыўся ў 23.20 на сталічнай вуліцы Філімонава, у раёне прыпыначнага пункта каля скрыжавання з праспектам Незалежнасці.

Паводле папярэдняй версіі, мужчына, відавочна нецвярозы, стаяў на прыпынку, затым выйшаў на праезную частку, лёг на асфальт і паспрабаваў прыкурыць - у гэты момант на яго, ляжачага, наехаў Peugeot.

- Пешаход ў цяжкім стане - з чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені - шпіталізаваны ў БХМД. Усе абставіны інцыдэнту выявіць следства, - паведамілі ў ДАІ.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках