5 траўня 2024, Нядзеля, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэктару Інстытута культуры Беларусі пагражае пяць гадоў за хабар

7
Рэктару Інстытута культуры Беларусі пагражае пяць гадоў за хабар

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа ў дачыненні да рэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут культуры Беларусі».

Кіраўнік установы падазраецца ў атрыманні хабару. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Высветлена, што рэктар інстытута атрымаў хабар у памеры 2000 даляраў ЗША за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, піша «Наша Нiва».

Крымінальная справа распачатая на падставе матэрыялаў, дадзеных УБЭП ГУУС Мінгарвыканкама, супрацоўнікі якога затрымалі падазраванага ў момант атрымання хабару.

Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя паводле часткі 1 артыкула 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, з ім працуюць следчыя. Падрабязнасці затрымання будуць паведамленыя дадаткова.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі» створаны ў 2010 годзе, з'яўляецца установай дадатковай адукацыі дарослых, якая забяспечвае павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў у сферы культуры. Яна з'яўляецца правапераемнікам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры» (БелДІПК), які пачаў сваю дзейнасць у 1991 годзе.

На сайце інстытута рэктарам называецца Канстанцін Рамышэўскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках