17 траўня 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя пратэсты ў Бразіліі: паліцыя ўжыла слёзацечны газ

Новыя пратэсты ў Бразіліі: паліцыя ўжыла слёзацечны газ

Паліцыя найбуйнейшага горада Бразіліі Сан-Паулу ўжыла слёзацечны газ супраць дэманстрантаў.

Верталёты па-ранейшаму кружаць над горадам, перадае BBC.

Лідар мясцовых прафсаюзаў паведамляе, што 12 чалавек былі арыштаваныя. Гэтыя дадзеныя, аднак, не пацвярджае паліцыя.

Акцыі пратэсту былі звязаны з забастоўкай работнікаў метро, якія патрабуюць павышэння зарплаты. У нядзелю пратэстоўцы вырашылі працягнуць акцыю, нягледзячы на рашэнне суда. Губернатар Сан-Паулу прыгразіў звольніць тых, хто не вернецца на працоўныя месцы.

Ужо ў чацвер, 12 чэрвеня, горад павінен прыняць чэмпіянат свету па футболе.

Фота: Reuters

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках