28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі скасаваныя вйсковыя суды

10
У Беларусі скасаваныя вйсковыя суды

Усе іх справы будуць разглядацца звычайнымі судамі.

З 1 ліпеня ў адпаведнасці з дэкрэтам прэзідэнта ад 29 ляістапада 2013 №6 "Аб удасканаленні судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь" скасоўваецца Вайсковая калегія Вярхоўнага суда, канферэнцыя суддзяў вайсковых судоў, кваліфікацыйная калегія суддзяў вайсковых судоў. Ліквідуюцца Беларускі вайсковы суд і міжгарнізонныя вайсковыя суды абласцей і горада Менска. Пра гэта паведамілі ў Вярхоўным судзе.

Абласныя (Менскі гарадскі) суды і раённыя (гарадскія) суды акрамя паўнамоцтваў, аднесеных да іх кампетэнцыі заканадаўчымі актамі, у адпаведнасці з дэкрэтам надзяляюцца паўнамоцтвамі, прадугледжанымі заканадаўчымі актамі адпаведна для Беларускага вайсковага суда і мiжгарнiзонных вайсковых судоў.

Указам Лукашэнкі ад 26 чэрвені 2014 №297 "Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў судоў Рэспублікі Беларусь і пытаннях дзейнасці судовай сістэмы" вызваленыя і прызначаныя суддзі Вярхоўнага суда, абласных, раённых судоў, у тым ліку з ліку суддзяў вайсковых судоў.

У прыватнасці, у адпаведнасці з указам Уладзімір Давыдаў вызвалены ад пасады старшыні і суддзі Беларускага вайсковага суда і з 1 ліпеня прызначаны суддзёй Вярхоўнага суда. Цяпер ужо былы яго намеснік Уладзімір Грыгаровіч стаў суддзёй і намеснікам старшыні Менскага гарадскога суда.

Дзесяць суддзяў мiжгарнiзонных вайсковых судоў, у тым ліку адзін старшыня суда, вызвалены ад пасад з фармулёўкай: "Па прычыне адмовы ад пераводу ў іншы суд у сувязі з ліквідацыяй суда".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках