28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская артылерыя знішчыла лагер баевікоў пад Славянскам

71
Украінская артылерыя знішчыла лагер баевікоў пад Славянскам

Артылерыя 25-й асобнай Днепрапятроўскай паветранай-дэсантнай брыгады распляжыла трэніравальны лагер тэрарыстаў.

Забіта мінімум 250 баевікоў. Пра гэта LB.ua распавёў адзін з афіцэраў артылерыі. Паводле ягоных слоў, на тэрыторыі лагера быў цір, кухня, у якую і патрапілі снарады, выпушчаныя артылерыстамі.

«На месцы бою, як паведамілі разведчыкі, было знішчана больш за 250 тэрарыстаў, дзве траціны з якіх - чачэнцы, астатнія - славянскага выгляду», - распавёў ён.

Цяпер украінская артылерыя вядзе агонь па баевіках, якія абкапаліся каля Новааляксандраўкі.

«Учора была там калона, на шчасце, яны паспелі толькі акапацца ў зямлі, без абароны ў выглядзе бетонных блокаў» - распавёў афіцэр.

Нагадаем, пытанне падаўжэння замірэння ці далейшай АТА абмяркоўвалася ў ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня на нарадзе Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Пасля абмеркавання сітуацыі, прэзідэнт Пётр Парашэнка, як вярхоўны гетман, прыняў пастанову не падаўжаць рэжым аднабаковага спынення агню.

Фота: Раман Бачкала

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках