28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус перамог на міжнародным шахматным турніры

5

Кірыл Ступак падолеў расейцаў.

На мінулым тыдні адбылося закрыццё першага Міжнароднага фестывалю «Мірны атам». Упэўненую перамогу ў спаборніцтвах атрымаў Міжнародны гросмайстар з Менска Кірыл Ступак (2505), які набраў 8,5 балаў з 9 магчымых, паведамляе Федэрацыя шахмат ЦФА Расеі ў сваім «Твітэры», паведамляе карэспандэнт charter97.org.

На другім месцы - Міжнародны гросмайстар з Саратава Генадзь Тунік, на трэцім - кандыдат у майстры з Разані Павел Чарнышоў (2162).

На закрыцці турніру пераможцы былі ўзнагароджаныя граматамі, медалямі і грашовымі прэміямі. Прызавы фонд фестывалю склаў 80 тысяч расейскіх рублёў. Турнір пастанавілі зрабіць традыцыйным.

Менчуку Кірылу Ступаку 24 гады, ён з'яўляецца міжнародным гросмайстрам з 2011 года. У 2010 годзе выступаў у складзе зборнай Беларусі на 39-й Алімпіядзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках