28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарнада падняў у паветра дом у Небраска і вярнуў яго на месца (Відэа)

2

Прынамсі адная сям'я з горада Пілджэр у ЗША мяркуе, што ёй моцна пашанцавала.

Іх дом, можна сказаць, ацалеў, хоць цалкам прыняў на сябе ўдар стыхіі, піша NEWSru.com.

На жахлівым відэазапісе, зробленым у той дзень кімсьці з відавочцаў тарнада, гледачы разглядзелі (2:39) падняты віхурай аб'ект, які вельмі нагадвае дом. Яго развярнула ў паветры, а затым ён апусціўся кудысьці за дрэвы. З відэа ніякіх высноў пра далейшы лёс лятальнага дома зрабіць нельга, можна толькі выказаць здагадку, што ён сумны.

Аднак пасля віхуры ў Пілджэры знайшлася сям'я, якая паведаміла, што іх дом агулам, можна сказаць, ацалеў, але чамусьці апынуўся развернуты на 180 градусаў. Іншых такіх загадкавых дамоў у мястэчку, дзе дарэшты разбурана практычна ўсё, заўважана не было.

У доме ў момант віхуры знаходзіліся бацька і двое маленькіх дзяцей - на шчасце, бацька здагадаўся своечасова перабрацца з дзецьмі ў склеп, адкуль яны потым з цяжкасцю выбраліся з-пад завалаў. Дакладна сказаць, што адбылося з домам, ні яны, ні іх суседзі не могуць, але факт застаецца фактам: аб'ект агулам цэлы, стаіць на кучы смецця на тым жа месцы, дзе і быў, але развернуты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках