27 красавiка 2024, Субота, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Кандрусевіч стане ўдзельнікам велапаломніцтва Менск-Будслаў

Мітрапаліт Кандрусевіч стане ўдзельнікам велапаломніцтва Менск-Будслаў

Веласіпеднае паломніцтва ў Будслаў з удзелам мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча стартуе ў Менску 2 ліпеня.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Пілігрымка распачнецца службай ў касцёле Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) а 9.00, пасля чаго мітрапаліт дабраславіць велапаломнікаў і праедзе разам з імі на веласіпедзе пэўны адцінак дарогі.

Як адзначылі ў прэс-службе, цяперашняе веласіпеднае паломніцтва будзе адзінаццатае лікам. Запланаваны ўзрост удзельнікаў - ад 14 да 60 гадоў.

Напярэдадні з рэгіёнаў Беларусі ў Будслаў выправіліся таксама пешыя пілігрымы.

Будслаўскі Абраз Божай Маці - адзін з найбольш шанаваных у каталіцкай царкве і славіцца шмат якімі цудамі. Штогод да яго накіроўваюцца пілігрымы з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы. У 2013 годзе Будслаў прыняў больш за 40 тысяч вернікаў з Беларусі, краін СНД, ЕЗ.

У гэтым годзе ўрачыстасці ў Будславе пройдуць 4-5 ліпеня пад дэвізам "Марыя - узор малітвы". Адной з асаблівасцяў святкавання будзе прыбыццё крыжа Сусветнага дня моладзі. Перад гэтым крыж і абраз Маці Божай Сусветнага дня моладзі зробяць падарожжа разам з пешымі пілігрымамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках